20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя ў Ерэване прымае ўдзел у дзясятым пасяджэнні Камісіі па супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Нацыянальным сходам Арменіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
На пасяджэнні абмяркоўваюцца пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, стан гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Арменіяй і перспектывы ўзаемадзеяння ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Запланавана таксама правядзенне шэрага двухбаковых сустрэч.
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, у яе склад увайшлі дэпутат Уладзіслаў Шчэпаў і сенатар Алег Румо.