Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліс 2017

Парламентарыі Беларусі і Арменіі абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў ЕАЭС і міжнародных арганізацыях

Парламентарыі Беларусі і Арменіі абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў ЕАЭС і міжнародных арганізацыях20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя ў Ерэване прымае ўдзел у дзясятым пасяджэнні Камісіі па супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Нацыянальным сходам Арменіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні абмяркоўваюцца пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, стан гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Арменіяй і перспектывы ўзаемадзеяння ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Запланавана таксама правядзенне шэрага двухбаковых сустрэч.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, у яе склад увайшлі дэпутат Уладзіслаў Шчэпаў і сенатар Алег Румо.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі