26 красавіка, Ляскавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. На беларускіх землях, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, былі ўкаранёны высокія сацыяльныя стандарты. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы паглядзелі на сацыяльныя стандарты ў людзей, якія жывуць на Палессі: як павінна быць зроблена дарога, які павінен быць клуб, якія павінны быць магазіны, што павінна быць па спорце, культуры, - сказаў Пётр Парашэнка. - Гэта мэта нашай работы - працаваць, каб людзям лепш жылося".
Ён таксама закрануў двухбаковыя адносіны, адзначыўшы, што Беларусь з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Украіны. "Мы вельмі ўдзячны вам за жорсткую і цвёрдую пазіцыю па адстойванні адкрытасці беларускага рынку для ўкраінскіх тавараў. Гэта прынцыповая пазіцыя надзейнага саюзніка, партнёра і сябра", - заявіў Прэзідэнт Украіны.