Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2018

Панама зацікавілася магчымасцямі набыцця беларускай сельгастэхнікі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Панама выказала прынцыповую цікавасць да прапрацоўкі магчымасцей набыцця беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб гэтым ішла размова ў час праведзенага візіту пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна ў Панаму, паведамляецца на сайце беларускага дыппрадстаўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі ўручыў копіі даверчых грамат выконваючаму абавязкі міністра замежных спраў гэтай краіны Луісу Мігелю Інкап'е.

У мэтах надання новага імпульсу двухбаковым адносінам у розных сферах і ўстанаўлення дзелавых кантактаў таксама праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў бяспекі, сельскагаспадарчага развіцця, гандлю і прамысловасці, а таксама Гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты Панамы. На перагаворах абмяркоўваліся магчымасці актывізацыі міжурадавага дыялогу, крокі па стварэнні развітой дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, стан і перспектывы беларуска-панамскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Панамскі бок выказаў прынцыповую цікавасць да прапрацоўкі магчымасцей набыцця беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. У мэтах прадметнага абмеркавання перспектыў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дасягнута дамоўленасць аб абмене ў бліжэйшы час візітамі дзелавых колаў", - адзначаецца ў паведамленні пасольства.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі магчымасці ўдзелу панамскіх бізнесменаў у міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы "Белагра-2018", якая пройдзе ў Мінску з 5 па 9 чэрвеня, і візіту беларускай гандлёвай місіі ў Панаму на маючую адбыцца там у сакавіку 2019 года міжнародную выстаўку "ЭКСПАКАМЕР".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі