30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Уэс Мітчэл наведвае Мінск 30-31 кастрычніка. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
У Мінску ў яго запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку на высокім узроўні. На іх будуць абмяркоўвацца развіццё двухбаковых беларуска-амерыканскіх адносін, а таксама пытанні сусветнага і рэгіянальнага парадку дня.
Як адзначылі ў прэс-службе Дзярждэпартамента ЗША, пасля наведвання беларускай сталіцы Уэс Мітчэл адправіцца ў Літву. У Вільнюсе ён правядзе кансультацыі з кіраўніцтвам МЗС і Міністэрства абароны.