22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў прадоўжыла збор прапаноў па змяненнях у Канстытуцыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ніжняй палаты парламента.
"У Палату прадстаўнікоў прадаўжаюць паступаць прапановы па карэкціроўцы Асноўнага закона. Акрамя таго, цяпер актывізуецца абмеркаванне маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформы на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках. У сувязі з гэтым работа па зборы і аналізе прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю (у тым ліку з выкарыстаннем электроннай пошты Zakon@house.gov.by) будзе ажыццяўляцца і пасля 25 кастрычніка", - гаворыцца ў паведамленні на сайце.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сабраныя матэрыялы падагульняць і прааналізуюць.
Прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Раней паведамлялася, што беларусы могуць накіроўваць свае прапановы па электроннай пошце Zakon@house.gov.by да 25 кастрычніка.