Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2015

Пакет пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі падпісаны на сумеснай прамвыстаўцы ў Сочы

17 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Пакет пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі падпісаны сёння на сумеснай беларуска-расійскай прамысловай выстаўцы ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах падпісалі Рэспубліка Комі і Гродзенская вобласць, Іванаўская вобласць Расіі і Віцебская вобласць, Арэнбургская і Гомельская вобласці. Пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, сацыяльнай сферах і АПК падпісаны паміж урадам Іванаўскай вобласці і Магілёўскім аблвыканкамам.

Адміністрацыя Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай галінах з Брэсцкім і Віцебскім абласнымі выканаўчымі камітэтамі.

Урад Валагодскай вобласці РФ і Гродзенскі аблвыканкам падпісалі праграмы развіцця супрацоўніцтва на 2016-2018 гады ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

Акрамя таго, Беларусбанк і Расэксімбанк падпісалі генеральнае пагадненне аб фінансаванні з мяжой запазычанасці 2 млрд расійскіх рублёў. ААТ "БелАЗ" і ТАА "Рэгіён 42" падпісалі пагадненне на пастаўку кар'ернай тэхнікі.

Сёння ў Сочы адкрыўся II Форум Беларусі і Расіі, ён прадоўжыць сваю работу па 18 верасня. У пленарным пасяджэнні форуму прадугледжваецца ўдзел больш як 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі