Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2017

Пагранічнікі Беларусі і Азербайджана падпісалі план узаемадзеяння на 2018-2019 гады

11 жніўня, Баку /БЕЛТА - Trend/. Дзяржаўная пагранічная служба Азербайджана і Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі падпісалі двухгадовы план узаемадзеяння на 2018-2019 гады, паведамілі ў Дзяржпагранслужбе Азербайджана.

План узаемадзеяння падпісаны пасля сустрэчы старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоля Лапо і начальніка дзяржаўнай пагранічнай службы Азербайджана Эльчына Гуліева.

На сустрэчы абмяркоўвалася двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы пагранічнай аховы, таксама была адзначана неабходнасць абмену вопытам.

Анатоль Лапо наведвае Баку 8-11 жніўня з рабочым візітам, які праходзіць у адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж пагранічнымі ведамствамі Беларусі і Азербайджана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі