27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паглыбленне ўзаемадзеяння Беларусі з федэральнай зямлёй Саксонія абмяркоўвалася сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
"Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў 27 чэрвеня сустрэчу з дэлегацыяй ландтага федэральнай зямлі Саксонія на чале з прэзідэнтам ландтага Матыясам Рослерам. Бакі абмеркавалі паглыбленне ўзаемадзеяння Беларусі з федэральнай зямлёй Саксонія ў розных сферах", - растлумачылі ў прэс-службе.
Таксама бакі разгледзелі перспектывы развіцця адносін Беларусі і ЕС, актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.