Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Сак 2020

Падрыхтоўка праекта рэспубліканскага бюджэту на 2021 год пачнецца ў бліжэйшы час

Падрыхтоўка праекта рэспубліканскага бюджэту на 2021 год пачнецца ў бліжэйшы час
Фота з архiва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка праекта рэспубліканскага бюджэту на 2021 год і змяненняў у падатковае заканадаўства пачнецца ў бліжэйшы час. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў паведаміў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работу над бюджэтам Уладзімір Андрэйчанка назваў важнейшым напрамкам дзейнасці парламента. "Ужо ў бліжэйшы час пачнецца падрыхтоўка рэспубліканскага бюджэту на 2021 год і змяненняў у падатковае заканадаўства. Профільным камісіям неабходна актыўна ўключыцца ў гэту работу, уносіць свае прапановы. Не павінны заставацца ўбаку і астатнія парламентарыі", - сказаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка

Спікер заклікаў абмяркоўваць існуючыя праблемы, магчымыя ініцыятывы, у тым ліку і на месцах з кіраўніцтвам выканкамаў, прадпрыемстваў. "Усе ідэі павінны быць рэальнымі і разглядацца пры падрыхтоўцы бюджэту на 2021 год", - падкрэсліў ён.

Вясенняя сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 2 красавіка. Парламентарыяў чакае сур'ёзная і напружаная работа. Пры гэтым Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што дэпутаты ўжо актыўна ўключыліся ў заканатворчы працэс. У выніку больш за палову законапраектаў, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў, 36 з 64, падрыхтаваны, унесены ў праект парадку дня і будуць разгледжаны ў Авальнай зале на бліжэйшых пасяджэннях. Астатнія праекты законаў адпрацоўваюцца ў адпаведнасці з сесійным графікам.

"Нам неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу законапраектам, якія выклікаюць павышаную цікавасць насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання. Гэта праекты законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў, гандлю і грамадскага харчавання, рэкламы, правоў інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, блок законапраектаў, якія датычацца сферы аховы здароўя", - пералічыў спікер.

Работа над такімі дакументамі павінна суправаджацца сур'ёзнымі экспертнымі ацэнкамі, абмеркаваннямі з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, бізнес-супольнасці і аналізам правапрымяняльнай практыкі, нагадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Трэба ўлічваць меркаванні і пажаданні грамадзян, якія дэпутаты акумулююць пры рабоце ў выбарчых акругах, дадаў ён.

На бліжэйшыя месяцы ў парламенце запланаваны шэраг практыкаарыентаваных мерапрыемстваў: семінары, круглыя сталы, выязныя пасяджэнні. "Пажадана, каб вынікам такіх мерапрыемстваў былі не толькі дыскусіі, але і канкрэтныя прапановы, рэкамендацыі, якія могуць быць пакладзены ў аснову нашай далейшай дзейнасці", - акцэнтаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў сёння не толькі пытанні вясенняй сесіі, але і стварэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу па дасягненні Беларуссю Мэт устойлівага развіцця. Зацверджана палажэнне аб рабочых групах па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў і дэлегацыях Нацыянальнага сходу ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Разглядалася таксама пытанне аб фарміраванні рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі