Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Жнв 2024

Падпісана дарожная карта па супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі і Сенатам Олій Мажліса Узбекістана

Падпісана дарожная карта па супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі і Сенатам Олій Мажліса Узбекістана
Фота з архiва

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Сената Олій Мажліса Танзілы Нарбаевай адбылося падпісанне Плана практычных мер (дарожнай карты) па рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Сенатам Олій Мажліса Узбекістана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Міжпарламенцкія адносіны вельмі важныя, асабліва на сучасным этапе. Народныя выбраннікі павінны сёння рабіць усё для захавання міру і спакою ў сваёй краіне, суверэнітэту і незалежнасці", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Узбекістане. У гэтыя дні ў Ташкенце праходзіць II Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Ад беларускага боку ў ім прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і дзяржаўных органаў. Напярэдадні, у першы дзень форуму, былі арганізаваны шэсць тэматычных секцый, зыходзячы з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана, - машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, сельская гаспадарка, хімія і дрэваапрацоўка, медыцынскія і адукацыйныя паслугі, турызм. Асноўная мэта секцыйных пасяджэнняў - прадэманстраваць наш эканамічны патэнцыял, зацікавіць ва ўстанаўленні новых кантактаў.

Сёння праходзіць пленарнае пасяджэнне. У рамках форуму плануецца падпісанне камерцыйных кантрактаў і дакументаў аб супрацоўніцтве. У Савеце Рэспублікі нагадалі аб выніках I Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму: падпісана 14 мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, уключаючы пагадненне аб стварэнні сумеснай гарбарна-абутковай вытворчасці, заключана 15 кантрактаў на больш як Br90 млн.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі