Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2016

Пад старшынствам Беларусі ў Гамбургу прайшла нефармальная сустрэча кіраўнікоў МЗС краін АДКБ

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гамбургу 8 снежня адкрылася 23-я сустрэча Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) дзяржаў - удзельніц АБСЕ. На палях саміту пад старшынствам Беларусі адбылася нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У ходзе сустрэчы прынята сумесная заява аб павышэнні эфектыўнасці АБСЕ ў сістэме агульнаеўрапейскай бяспекі. Міністры таксама абмеркавалі парадак дня маючай адбыцца сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі ў Санкт-Пецярбургу, якая пройдзе 26 снежня 2016 года.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў рабочыя сустрэчы з міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Венгрыі Петэрам Сіярта, міністрам замежных спраў Манголіі Цэндам Мунх-Оргілам, намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Робертам Бяршчынскім. Бакі абмяняліся меркаваннямі па шырокім коле пытанняў двухбаковага парадку дня і ўзаемадзеяння па лініі міжнародных арганізацый.

У час сустрэч кіраўніка беларускага МЗС са старшынёй Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ Крысцін Мутонен і намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам разгледжана тэматыка развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Асамблеяй, уключаючы пытанні правядзення ў Мінску ў ліпені 2017 года штогадовай сесіі ПА АБСЕ.

Выступаючы на пленарным пасяджэнні СМЗС, Уладзімір Макей акцэнтаваў неабходнасць пераадолення існуючага дэфіцыту бяспекі і супрацоўніцтва, умацавання стабільнасці ў рэгіёне АБСЕ. У сувязі з гэтым прыцягнуў увагу да ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб запуску новага міратворчага працэсу, аналагічнага Хельсінкскаму, для шчырага абмену думкамі аб прычынах крызісу ў міжнародных адносінах і асэнсавання новых правіл шматпалярнасці, якая фарміруецца. Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама выказаў меркаванне аб мэтазгоднасці склікання сустрэчы лідараў Расіі, ЗША, ЕС і Кітая. Уладзімір Макей заявіў аб магчымасці далучэння да гэтага працэсу, у выпадку неабходнасці, міжнароднай экспертнай супольнасці і пацвердзіў гатоўнасць Беларусі арганізаваць адпаведныя сустрэчы ў Мінску.

Пасяджэнне СМЗС АБСЕ прадоўжыцца 9 снежня і завершыцца прыняццем шэрага падагульняючых дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі