22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны пяць жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 418 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Высокай узнагароды ўдастоены хатняя гаспадыня са Слоніма Вольга Бабіла, хатняя гаспадыня з вёскі Сцеркава Лідскага раёна Галіна Карнопель, настаўніца Доцішскага філіяла Радунскай дзіцячай школы мастацтваў Воранаўскага раёна Марына Чывель, хатняя гаспадыня са Смаргоні Юлія Якімава і хатняя гаспадыня з аграгарадка Ясень Асіповіцкага раёна Вольга Снігір.