28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны больш за 80 шматдзетных жанчын з розных абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Сярод узнагароджаных - выкладчык харавога аддзялення Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Напалеона Орды Марына Гаўрута, эканаміст ААТ "Гомельдрэў" Святлана Сівуха, намеснік галоўнага бухгалтара Воранаўскага райвыканкама Рэгіна Сакалоўская.
Ордэна Маці таксама ўдастоены медыцынская сястра Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Маргарыта Каржова і сацыяльны работнік Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Хацяновіч.