Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Врс 2017

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 56 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 56 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 320 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сярод узнагароджаных лабарант ААТ "Сошненскае-агра" Пінскага раёна Алена Гузарэвіч, настаўніца Варанеўскай сярэдняй школы Столінскага раёна Ніна Цупа, хатняя гаспадыня з пасёлка Чонкі Гомельскага раёна Ганна Язерская, палявод КСУП "Азяранскі" Мастоўскага раёна Таццяна Дубатоўка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі