9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У ліку ўзнагароджаных медыцынская сястра Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Міхалевіч, юрыст ААТ "Камбінат "Усход" Гомельскага раёна Кацярына Мякшынава і жывёлавод СВК "Хвінявічы" Дзятлаўскага раёна Ганна Муха.