28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 13 шматдзетных жанчын з Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сярод узнагароджаных - работніца Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Алена Даўгалёва, работніца ясляў-сада нумар 8 Гомеля Таццяна Нікалаенка.
Ордэна Маці таксама ўдастоены аператар машыннага даення СУП "Агра-Кароткавічы" Жлобінскага раёна Ала Любінская і работніца падраздзялення вартавой аховы Кастрычніцкага (г. Гродна) аддзела Дэпартамента аховы МУС Галіна Фірсава.