2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэна Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей удастоены 164 жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны ўказ 2 кастрычніка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У ліку ўзнагароджаных сацыяльны работнік Камянецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кацярына Дзямянік, эканаміст Гарадоцкага раённага спажывецкага таварыства Таццяна Кіртока, настаўнік Пянчынскай сярэдняй школы Буда-Кашалёўскага раёна Вольга Ціцюк, лабарант Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна Святлана Белавус, галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Бялыніцкага райвыканкама Алена Асіпёнак, дырэктар Коласаўскага сельскага Дома культуры Крупскага раёна Алена Губанава, урач-рэнтгенолаг 25-й гарадской дзіцячай паліклінікі Мінска Аляксандра Касьяненка.