13 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Панамарова Аляксандра Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне;
Слуку Юрыя Алегавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве і Ліванскай Рэспубліцы;
Ржавускага Андрэя Іосіфавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і па сумяшчальніцтве ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка;
Сямашку Уладзіміра Ільіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ;
Дабрэгу Кірыла Віктаравіча - намеснікам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Рабкаўца Івана Рыгоравіча - старшынёй Пінскага гарвыканкама;
Быкава Алега Пятровіча - старшынёй Шумілінскага райвыканкама;
Салаўя Генадзя Міхайлавіча - першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;
Бараноўскага Андрэя Анатольевіча - старшынёй Акцябрскага райвыканкама;
Дзеркачова Юрыя Мікалаевіча - старшынёй Чачэрскага райвыканкама;
Кароціна Мікалая Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Наўныкі Валерыя Мікалаевіча - рэктарам установы адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт";
Шагідзевіча Арцёма Артуравіча - рэктарам установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі";
Дразда Паўла Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга";
Лазарэвіч Надзеі Анатольеўны - генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш";
Карчэўскай Наталлі Уладзіміраўны - першым намеснікам міністра культуры;
Шарамецьева Сяргея Іванавіча - намеснікам міністра культуры;
Шатраўкі Валянціна Генадзьевіча - першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі;
Крэча Уладзіміра Іванавіча - намеснікам міністра лясной гаспадаркі;
Селіверстава Юрыя Міхайлавіча - першым намеснікам міністра фінансаў;
Белкаўца Андрэя Міхайлавіча - намеснікам міністра фінансаў;
Чарвякова Аляксандра Віктаравіча - першым намеснікам міністра эканомікі;
Ярашэвіча Дзмітрыя Віктаравіча - намеснікам міністра эканомікі;
Раянтовіча Сяргея Віктаравіча - намеснікам міністра энергетыкі;
Васільева Аляксандра Паўлавіча - членам Гомельскага аблвыканкама.