21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў сёння Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка ў сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Дыпламаты абмеркавалі актуальныя тэмы беларуска-польскага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні палітычнага дыялогу, удасканалення дагаворна-прававой базы, трансгранічнага ўзаемадзеяння, сумесных праектаў у культурна-гуманітарнай сферы.
Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы рабочага візіту ў Беларусь міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага 22-23 сакавіка.