6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Пакістана ў Беларусі Саджадам Хайдэрам Ханам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Падкрэслена неабходнасць істотнага нарошчвання двухбаковага тавараабароту і актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі па лініі профільных рабочых груп.
Асаблівая ўвага ўдзелена падрыхтоўцы і правядзенню чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.