Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Кст 2017

Новы кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску пачаў дыпмісію ў Беларусі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сустрэўся сёння з кіраўніком аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску Клодам Альтэрматам у сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў рэспубліцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя тэмы двухбаковага палітычнага дыялогу, стан і перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй, а таксама развіццё міжпарламенцкага ўзаемадзеяння", - расказалі ў ведамстве.

Швейцарыя пакуль не адкрыла паўнацэннае пасольства ў Беларусі. З ліпеня 2007 года ў Мінску працуе аддзяленне пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі. Яго афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 лютага 2008 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі