Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2017

Назарбаеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

Назарбаеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам. Самалёт казахстанскага лідара прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нурсултана Назарбаева ў аэрапорце сустрэў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.

Плануецца, што сёння ў Палацы Незалежнасці адбудуцца афіцыйныя перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана. Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. У парадку дня тэматыка пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіцця прамысловай кааперацыі, транспартна-лагістычнай інфраструктуры і многія іншыя перспектыўныя напрамкі.

Сімвалічна, што візіт праходзіць у год 25-годдзя з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.

Назарбаеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітамУ Мінску 29 лістапада таксама пройдзе беларуска-казахстанскі бізнес-форум, дзе будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Казахстана, адбудуцца перагаворы паміж бізнесменамі. Плануецца, што з казахстанскага боку ў форуме прымуць удзел каля 130 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, зацікаўленых у развіцці ўзаемадзеяння з беларускім бізнесам у сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, вытворчасці сельскагаспадарчага абсталявання і тэхнікі, харчовай і лёгкай прамысловасці, гандлю і паслуг, лагістыкі, банкаўскай дзейнасці, інвестыцый, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і іншых.

За студзень-верасень 2017 года двухбаковы тавараабарот склаў $485,8 млн і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 64,8 працэнта. Пры гэтым беларускі экспарт склаў $425,4 млн, асноўнымі пазіцыямі сталі малако і малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, грузавыя аўтамабілі, мяса і мясапрадукты, мэбля, збожжаўборачныя камбайны, цукар, лекавыя сродкі, шыны, пліты драўняна-стружкавыя, кабельная прадукцыя, ліфты, пластмасавая тара, керамічная плітка.

Аб'ём гандлю паслугамі за аналагічны перыяд склаў больш за $128 млн, павялічыўшыся ў 2,1 раза, у тым ліку беларускі экспарт - амаль $100 млн.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае 36 суб'ектаў, створаных з удзелам беларускага капіталу, а таксама больш як 160 суб'ектаў дылерскай сеткі. Дзейнічае 8 сумесных зборачных вытворчасцей.

У сваю чаргу ў Беларусі працуюць 36 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам, у тым ліку 11 сумесных і 25 замежных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі