Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2017

Назарбаеў плануе ў лістападзе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў плануе ў лістападзе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, візіту кіраўніка дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі, якое пройдзе 22 верасня ў Карагандзе. "Пасяджэнню надаецца значнасць і таму, што ў лістападзе чакаецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Мінск", - сказаў Ергалі Булегенаў.

Ён дадаў, што абодва бакі зацікаўлены нарошчваць узаемаадносіны і не спыняцца на дасягнутым, таму на мерапрыемстве разгледзяць увесь комплекс беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння. "Там будзе абмяркоўвацца развіццё супрацоўніцтва па ўсіх напрамках: не толькі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, але і ў спорце, культуры, адукацыі, навуцы", - адзначыў пасол.

У час пасяджэння міжурадавай камісіі плануецца разгледзець дакументы, якія будуць падпісаны ў час візіту Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, выпрацаваць новыя напрамкі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі