2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удасканаленне прававога рэгулявання ў асобных сферах эканамічнай дзейнасці абмяркоўваецца на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння трэба разгледзець шэраг праектаў, накіраваных на ўдасканаленне заканадаўства ў асобных сферах беларускай эканомікі. Размова ідзе аб укараненні на фінансавым рынку нашай краіны новага, дадатковага механізма пагашэння даўгоў, а таксама аб увядзенні сучасных форм уліку плацяжоў у транспартнай сферы. Акрамя таго, прапануюцца навацыі па абароце тытунёвых вырабаў і электронных цыгарэт", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, прадстаўленыя прававыя акты закранаюць даволі шырокае кола прадпрыемстваў, фінансавых структур і, самае важнае, непасрэдна грамадзян.
Аляксандр Лукашэнка паставіў перад удзельнікамі нарады шэраг пытанняў аб тым, у чым сутнасць прапануемых навацый, які чаканы эканамічны і сацыяльны эфект, наколькі прапануемыя дакументы сістэмныя, актуальныя і запатрабаваныя.
"Ніякай надуманасці быць не павінна. Мне не патрэбны ніякія рэформы дзеля рэформ. Калі гэта рэформа, то гэта ўдасканаленне. Калі патрэбна карэнная нейкая ломка без удасканалення, абгрунтуйце, - падкрэсліў беларускі лідар. - Давайце спакойна працаваць. Калі не хапае чагосьці, у тым ліку і гэтых норм права, добра, давайце будзем прымаць".