Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2017

Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці на 2017-2020 гады зацверджаны ў Беларусі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Беларусі на 2017-2020 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 лютага 2017 года нумар 149, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Гэта пяты праграмны дакумент, накіраваны на развіццё механізмаў укаранення гендарнага падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі мер дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства.

Сярод задач нацыянальнага плана - развіццё інстытуцыянальнага механізма па забеспячэнні гендарнай роўнасці; пашырэнне эканамічных магчымасцей жанчын і мужчын; забеспячэнне гендарна-арыентаванай аховы здароўя; забеспячэнне гендарнай роўнасці ў сямейных адносінах; процідзеянне насіллю ў сям'і і гандлю людзьмі; гендарная адукацыя і асвета. Пытанні гендарнай роўнасці прадоўжаць заставацца цэнтральнымі для працэсаў развіцця, грамадскай бяспекі, стабільнага эканамічнага росту.

Рэалізацыяй мерапрыемстваў нацыянальнага плана зоймуцца рэспубліканскія органы дзяржкіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы з прыцягненнем навуковых і рэлігійных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, фінансавага і тэхнічнага патэнцыялу міжнародных арганізацый.

Фінансаванне мерапрыемстваў нацыянальнага плана плануецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на адпаведныя мэты, а таксама пазабюджэтных і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Рэалізацыя нацыянальнага плана будзе садзейнічаць выкананню мерапрыемстваў дзяржпраграм, што датычацца паляпшэння становішча мужчын і жанчын ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства, міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў сферы забеспячэння гендарнай роўнасці, краінавых праграм агенцтваў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - ПРААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА да 2020 года.

Нацыянальны план таксама будзе садзейнічаць дасягненню Беларуссю мэт і задач міжнароднага парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Каардынаваць і кантраляваць ход рэалізацыі нацыянальнага плана даручана Міністэрству працы і сацыяльнай абароны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі