12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная асамблея Венесуэлы заснавала групу дружбы "Венесуэла-Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час урачыстага мерапрыемства адбыліся размовы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнай асамблеі Амерыка Перэс, старшынёй парламенцкай групы дружбы "Венесуэла-Беларусь" Марыа Сілва Гарсіяй і намеснікам старшыні гэтай групы Марыяй Габрыэлай Вега.
Андрэй Молчан і кіраўніцтва парламента Венесуэлы асабліва адзначылі, што стварэнне групы дружбы накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, якое паспяхова рэалізуецца з 2006 года і патрабуе далейшага развіцця.