Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2024

НАІП далучылася да Сусветнай асацыяцыі дзяржаўна-прыватнага партнёрства

НАІП далучылася да Сусветнай асацыяцыі дзяржаўна-прыватнага партнёрства
Фота з архiва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі стала паўнапраўным членам Сусветнай асацыяцыі падраздзяленняў і спецыялістаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства (WAPPP), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НАІП.

WAPPP - гэта некамерцыйная няўрадавая глабальная асацыяцыя, якая аб'ядноўвае прафесіяналаў у галіне дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП). Яна працуе з 2018 года. Яе членамі з'яўляюцца цэнтры ДПП розных краін, інфраструктурныя агенцтвы, доўгатэрміновыя інвестары і кансультанты з усяго свету. WAPPP разглядае ДПП не толькі як інструмент фінансавання інфраструктурных праектаў, але і як інструмент дасягнення Мэт ААН у галіне ўстойлівага развіцця. І ў сувязі з гэтым актыўна супрацоўнічае з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН. Цэнтр ДПП НАІП з 2022 года планамерна развівае супрацоўніцтва з WAPPP.  

"Я лічу, што далучэнне да WAPPP будзе садзейнічаць павышэнню кампетэнцый супрацоўнікаў агенцтва і ўсіх, хто займаецца ДПП у нашай краіне, выбудоўванню партнёрскіх адносін з іншымі членамі WAPPP, пашырэнню праектных ініцыятыў Рэспублікі Беларусь сярод сусветнай супольнасці і абмену вопытам з іншымі ўдзельнікамі асацыяцыі", - адзначыў дырэктар НАІП Дзмітрый Красоўскі.

У сваю чаргу прэзідэнт WAPPP Зіяд Хаек падкрэсліў: "Мы ганарымся тым, што Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь далучаецца да WAPPP для садзейнічання больш устойліваму і паспяховаму дзяржаўна-прыватнаму партнёрству".

Дзмітрый Красоўскі растлумачыў важнасць праектаў ДПП для развіцця інфраструктуры. "Механізм ДПП дазваляе рэалізоўваць вялікія інфраструктурныя праекты без нагрузкі на бюджэт. Інакш кажучы, дазваляе будаваць дарогі, масты, бальніцы, школы, смеццеперапрацоўчыя заводы з дапамогай прыватнага партнёра. У Беларусі сёння рэалізавана некалькі паспяховых праектаў з элементамі ДПП - гэта воблачныя тэхналогіі, платныя дарогі і інш. Уступленне ў асацыяцыю дасць нам не толькі доступ да эксклюзіўных кампетэнцый, але і дапаможа пашыраць праектныя ініцыятывы Рэспублікі Беларусь па ўсім свеце ў пошуках інвестара", - сказаў ён.
 
Дзяржаўна-прыватнае партнёрства - гэта мадэль супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу, якая дазваляе запускаць інфраструктурныя праекты з дапамогай інавацый, капіталу і рэсурсаў прыватнага бізнесу без перагрузкі дзяржаўнага бюджэту. Спрошчана тыповы кантракт ДПП выглядае так. Прыватны партнёр за свае грошы будуе і шмат гадоў абслугоўвае нейкі інфраструктурны аб'ект (дарогу, мост, бальніцу і г.д.). І за гэта атрымлівае з бюджэту фіксаваныя плацяжы. Калі тэрмін па кантракце заканчваецца, актыў пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы або мясцовай улады. Механізм ДПП актыўна прымяняецца партнёрамі Беларусі ў ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі