20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі будзе развіваць супрацоўніцтва з навуковымі і адукацыйнымі арганізацыямі Кубы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН па выніках візіту дэлегацыі Міністэрства вышэйшай адукацыі Кубы.
У ходзе сустрэчы са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва НАН з навуковымі і адукацыйнымі арганізацыямі Кубы, а таксама шляхі развіцця ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галіне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, узаемных візітаў спецыялістаў для абмену вопытам і чытання курса лекцый па розных дысцыплінах.
Госці падрабязна азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі, якія прадстаўлены на пастаянна дзеючай выстаўцы "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці".
Па выніках перагавораў падпісана пагадненне паміж НАН Беларусі і Вышэйшай школай дзяржаўных і ўрадавых кадраў Кубы, а таксама рамачнае пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве паміж Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН і Гаванскім універсітэтам.