20 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 20 сакавіка сустрэўся з акрэдытаванымі ў Беларусі пасламі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў АДКБ на пляцоўках міжнародных арганізацый.