12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік у ходзе візіту ў Рым сустрэўся з намеснікам міністра (статс-сакратаром) замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італьянскай Рэспублікі Бенедэта Дэла Ведова, паведамілі БЕЛТА ў знешнепалітычным ведамстве Беларусі.
Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі па актуальных тэмах беларуска-італьянскага палітычнага парадку дня, эканамічнага супрацоўніцтва, гуманітарных праектаў, а таксама адносін па лініі Еўрапейскага саюза.
У той жа дзень Сяргей Алейнік таксама сустрэўся з генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Цуй Дун'юем. Бакі канстатавалі прыкметнае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва на працягу апошніх гадоў. Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі краінавай праграмы супрацоўніцтва Беларусі і ФАО да 2025 года, рэалізацыі мэт устойлівага развіцця, а таксама забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі.