Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2022

На сустрэчы ў МЗС разгледжаны пытанні беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння

На сустрэчы ў МЗС разгледжаны пытанні беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 24 сакавіка сустрэўся з Апостальскім нунцыем, архібіскупам Антэ Ёзічам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне, а таксама пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва. Яны падкрэслілі значнасць актыўнага беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ватыкан устаноўлены 11 лістапада 1992 года.

У 2009 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў ходзе свайго візіту ў Італію сустрэўся з Папам Рымскім Бенядзіктам XVI.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі