Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Стд 2022

МЗС РФ: Грызлоў прыбудзе ў Мінск да канца студзеня

МЗС РФ: Грызлоў прыбудзе ў Мінск да канца студзеня
Барыс Грызлоў. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ/ТАСС

20 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Новы пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў прыбудзе ў Мінск да канца студзеня. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

"Барыс Вячаслававіч (Грызлоў. - Заўвага БЕЛТА) мае намер прыбыць у Мінск і пачаць выконваць свае абавязкі да канца бягучага месяца, - сказала Марыя Захарава. - Што датычыцца задач новага кіраўніка пасольства, агульнай устаноўкай расійскай дыпламатыі з'яўляецца работа на карысць далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і народамі па ўсіх напрамках. Спецыфіка нашых адносін з Беларуссю, вядома, ставіць дадатковыя задачы. І назначэнне вядомага дзяржаўнага дзеяча на пасаду пасла ў Мінску падкрэслівае асаблівае значэнне, якое кіраўніцтва Расіі надае адносінам з братэрскай рэспублікай".

Звяртаючыся ў першую чаргу да замежных журналістаў, прадстаўнік МЗС РФ нагадала, што Беларусь для Расіі - ключавы саюзнік і стратэгічны партнёр. "Мы разам  выбудоўваем Саюзную дзяржаву, актыўна ўзаемадзейнічаем у рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднаннях - СНД, АДКБ, ЕАЭС, - адзначыла яна. - Безумоўна, вельмі цесна пераплецены эканомікі нашых краін, актыўна развіваюцца ўзаемны гандаль, міжрэгіянальнае і прыгранічнае супрацоўніцтва. Мы разам рэалізуем маштабныя праекты ў прамысловасці, энергетыцы, навуцы. Зразумела, нашы дзяржавы звязваюць абавязацельствы сумеснай абароны заходніх рубяжоў Саюзнай дзяржавы. Асновай нашага супрацоўніцтва, вядома ж, служаць цесныя адносіны паміж грамадзянамі Расіі і Беларусі, сумесная гісторыя, культура, традыцыі і каштоўнасці. Наша задача - дапамагчы іх далейшаму ўмацаванню, стварэнню аднолькавых магчымасцей для расіян і беларусаў на прасторы Саюзнай дзяржавы".

Марыя Захарава падкрэсліла, што важнейшым прыярытэтам новага пасла, пасольства ў цэлым і ўсіх расійскіх загранустаноў у Беларусі з'яўляецца забеспячэнне адзінай знешнепалітычнай лініі Расіі і Беларусі. "Добра вядома, што нашы краіны прытрымліваюцца пунктаў гледжання, якія супадаюць, па ключавых міжнародных і рэгіянальных праблемах, - канстатавала яна. - У бягучых умовах удвая важна, каб каардынацыя знешнепалітычных крокаў нашых дзяржаў не давала збою".

Скарыстаўшыся магчымасцю, афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі праз БЕЛТА павіншавала беларускіх калег-дыпламатаў з надыходзячым прафесійным святам, якое адзначаецца 22 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі