Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2022

МЗС настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ва Украіне, пакінуць тэрыторыю гэтай краіны

МЗС настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ва Украіне, пакінуць тэрыторыю гэтай краіны
Фота з архiва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з развіццём сітуацыі ва Украіне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь настойліва рэкамендуе беларускім грамадзянам адмяніць планы наведвання гэтай краіны да стабілізацыі абстаноўкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ва Украіне, настойліва рэкамендуецца пакінуць тэрыторыю краіны", - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Беларусь.

Пасольства Беларусі і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС пераведзены на кругласутачны рэжым работы і будуць аказваць садзейнічанне нашым грамадзянам. У гэтых мэтах адкрыты гарачыя лініі: +38 050 406 23 30; +375173794771 і +375173792673, consnot@mfa.gov.by.

Акрамя таго, у МЗС звярнулі ўвагу: "Настойлівая просьба грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, устанавіць і падтрымліваць кантакт з беларускімі дыпламатамі. Па меры магчымасці будзе аказвацца дапамога ў эвакуацыі, а таксама іншае садзейнічанне па неабходнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі