"Беларускі бок адкрыты для далейшага ўзаемадзеяння з АБСЕ, Саветам Еўропы па выбарчай праблематыцы. Такое ўзаемадзеянне абмяркоўвалася, у прыватнасці, ужо на праведзенай 12 кастрычніка сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ
Міхаэлем Лінкам", - сказаў Дзмітрый Мірончык.Адказваючы на пытанне аб магчымасці зняцця антыбеларускіх санкцый, начальнік упраўлення інфармацыі адзначыў, што яны паказалі сваю неэфектыўнасць і бесперспектыўнасць. "Мы чакаем іх поўнай адмены і спадзяёмся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Мірончык.