Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2019

МЗС Беларусі зноў выступіла з крытыкай метадаў работы расійскага пасла Бабіча

МЗС Беларусі зноў выступіла з крытыкай метадаў работы расійскага пасла Бабіча

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаменціравалі заяву пасла Расіі Міхаіла Бабіча, зробленую ім пасля Паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст адказу начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоля Глаза на пытанне журналістаў размешчаны на сайце знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Магу толькі адаслаць да нашага папярэдняга каментарыя наконт яго эмацыянальных заяў некаторы час таму ў сакавіку. Усё сказанае намі раней поўнасцю пацвярджаецца. Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам расказвалі, ён любіў раздаваць натацыі налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хоць у Пасланні Прэзідэнт Беларусі абсалютна дакладна і выразна выказаўся наконт незалежнасці нашай дзяржавы і скептычнага, мякка кажучы, стаўлення да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных замежных палітыкаў", - заявіў Анатоль Глаз.

"Ведаеце, што мае значэнне ў гэтай сітуацыі? На працягу доўгага часу шэраг знешніх сіл беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і дражалюбныя адносіны двух братэрскіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна ўдаецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў", - дадаў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі