Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліп 2015

МЗС: Беларусь выступае за скаардынаваныя дзеянні сусветнай супольнасці па выкараненні тэрарызму

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рашуча асуджаюць бесчалавечны акт тэрарызму, учынены 17 ліпеня ў іракскім горадзе Хан Бані-Саад у момант святкавання важнага для ўсіх мусульман свята Ід аль-Фітр. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь паслядоўна выступае за актыўныя, скаардынаваныя і бескампрамісныя дзеянні сусветнай супольнасці ў мэтах выкаранення міжнароднага тэрарызму, ахвярамі якога чарговы раз сталі дзясяткі ні ў чым не вінаватых мірных грамадзян, у тым ліку дзяцей", - гаворыцца ў заяве.

Беларускі бок выказвае шчырыя спачуванні сем'ям загінулых і жадае хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі