10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвярджае правядзенне 10 лютага ў Мінску чарговага пасяджэння кантактнай групы па Украіне. Цяпер вядзецца неабходная падрыхтоўчая работа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
"Цяпер вядзецца арганізацыйная работа. Пасяджэнне плануецца", - заявілі ў прэс-службе.
У МЗС таксама ўдакладнілі, што аб месцы і часе правядзення мерапрыемства стане вядома ў другой палавіне дня.