2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь канструктыўна ўзаемадзейнічае з Іранам па многіх напрамках, але бартарнага праекта па нафце ў рабоце няма. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз, каменціруючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА інфармацыю ў некаторых СМІ аб нібыта існуючай дамоўленасці паміж Беларуссю і Іранам аб абмене нафты на тэхніку і абсталяванне.
"У Беларусі добрыя, канструктыўныя адносіны з Ісламскай Рэспублікай Іран, мы паспяхова супрацоўнічаем па шэрагу напрамкаў, аднак сярод іх няма абазначанага праекта па бартары нафты ў абмен на абсталяванне", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.