28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва дэпартаментаў МЗС Беларусі і МЗС Расіі па тэматыцы ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях адбыліся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Кансультацыі адкрыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, які вітаў адзінства пазіцый і падабенства падыходаў Беларусі і Расіі па большасці пытанняў парадку дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
На кансультацыях бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў заахвочвання і абароны правоў чалавека ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый, намецілі асноўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння ў Савеце ААН па правах чалавека, Генеральнай асамблеі ААН і ў гуманітарным вымярэнні АБСЕ.