Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Жнв 2017

Міжнародны гандлёвы гарадок кітайскіх тавараў можа з'явіцца ў пасёлку Балбасава

17 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міжнародны гандлёвы гарадок кітайскіх тавараў можа з'явіцца ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна. Аб перспектывах яго стварэння ў тым ліку ішла размова сёння на перагаворах намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалая Снапкова з кітайскай дэлегацыяй на чале з першым намеснікам старшыні Народнага ўрада горада Іу правінцыі Чжэцзян Сяачжун Чэнем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках перагавораў былі падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Аршанскім раёнам і горадам Іу, а таксама пратакол аб намерах паміж ТАА "Брэміна груп" і "Чжэцзян-ТАА Міжнародны гандлёвы гарадок тавараў".

Як растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар "Брэміна груп" Васіль Дземянцей, напярэдадні кітайская дэлегацыя наведала ствараемы ў Балбасаве мультымадальны прамыслова-лагістычны комплекс "Брэміна-Орша". Ён ствараецца ў мэтах развіцця лагістычнай сістэмы Беларусі для забеспячэння аптымальнага пераўтварэння грузапатокаў, перапрацоўкі і перамяшчэння тавараў ад вытворцаў да спажыўцоў на рынкі ЕС і ЕАЭС.

Менавіта тут плануецца і стварэнне міжнароднага гандлёвага гарадка кітайскіх тавараў, дзе могуць быць прадстаўлены тавары масавага попыту, даступныя для аптовых заказаў. "Па меры росту аб'ёмаў продажаў выпуск папулярных тавараў, магчыма, будзе перамяшчацца з Кітая на вытворчыя пляцоўкі комплексу, - расказаў кіраўнік беларускай кампаніі. - Беларусь стане другой еўрапейскай краінай, у якой "Чжэцзян-ТАА Міжнародны гандлёвы гарадок тавараў" ажыццявіць такі праект. Першы такі гарадок быў адкрыты ў 2016 годзе пад Варшавай".

Паводле яго слоў, рэалізацыя гэтага сумеснага праекта дасць магчымасць сканцэнтраваць у Беларусі таварныя патокі, якія цяпер размеркаваны паміж Польшчай, Літвой і Расіяй.

Як лічыць старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк, гэты праект будзе садзейнічаць рэалізацыі канцэпцыі "Аднаго пояса і аднаго шляху". У час праведзеных сёння перагавораў узгоднена стварэнне рабочай групы для выпрацоўкі паэтапнага плана рэалізацыі праекта.

Візіт кітайскай дэлегацыі адбыўся ў адказ - у красавіку гэтага года Мікалай Снапкоў наведваў кітайскі горад Іу і сустракаўся з сакратаром парткома КПК Шэн Цюпінам. У час перагавораў былі дасягнуты дамоўленасці аб сумеснай рэалізацыі важных эканамічных праектаў.

Горад Іу размешчаны на паўднёвым усходзе Кітая, тут знаходзіцца буйны цэнтр аптовага гандлю, буйнейшы крыты аптовы рынак у свеце "Міжнародны гандлёвы горад Іу". Унікальнасць рынку заключаецца ў тым, што, не пакідаючы сцен гандлёвага комплексу, пакупнік можа выбраць патрэбны тавар з вялікага асартыменту, заключыць аптовую здзелку і арганізаваць адгрузку прадукцыі ў любы пункт прызначэння. Вялікі асартымент тавараў прадстаўлены ва ультрасучасным комплексе Futian на плошчы 2,6 млн кв.м. Каля 58 тыс. гандлёвых стэндаў размяшчаюцца на 5 паверхах. Даўжыня самога будынка складае каля 4 км. Усе тавары выраблены ў КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі