Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2015

Міжнародная канферэнцыя да 30-годдзя аварыі на ЧАЭС пройдзе ў Мінску ў красавіку

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню, прымеркаваная да 30-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, пройдзе ў Мінску ў красавіку 2016 года. Аб гэтым ішла размова 7 снежня ў Нью-Ёрку на сустрэчах намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з кіраўніком офіса генеральнага сакратара ААН Эдмандам Муле, намеснікам адміністратара Праграмы развіцця ААН, рэгіянальным дырэктарам па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У час сустрэчы з кіраўніком офіса генеральнага сакратара ААН Валянцін Рыбакоў падкрэсліў важнасць маючай адбыцца міжнароднай канферэнцыі ў кантэксце працяглага плённага супрацоўніцтва ў ААН, накіраванага на пераадоленне наступстваў чарнобыльскай аварыі і ўстойлівае развіццё пацярпелых рэгіёнаў. Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь удзячна Генеральнаму сакратару Пан Гі Муну за яго актыўную пазіцыю ў справе прыцягнення ўвагі і рэсурсаў міжнароднай супольнасці для вырашэння гэтай праблемы.

Валянцін Рыбакоў праінфармаваў Эдманда Муле аб планах Беларусі па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў ААН па такіх напрамках, як устойлівае развіццё і міжнароднае супрацоўніцтва па чарнобыльскай праблематыцы. "Бакі дамовіліся сумесна працаваць над актывізацыяй намаганняў па папярэджанні і пераадоленні тэхнагенных аварый у больш шырокім кантэксце выканання Мэт устойлівага развіцця да 2030 года, адобраных на нядаўнім Саміце ААН", - сказалі ў прэс-службе.

На сустрэчы з Джыхан Султанаглу беларускі дыпламат перадаў адрасаванае кіраўніцтву ПРААН запрашэнне прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі да 30-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Валянцін Рыбакоў і Джыхан Султанаглу абмеркавалі ход і перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва па чарнобыльскіх пытаннях у кантэксце надыходзячай гадавіны аварыі. "Беларускі прадстаўнік азнаёміў Джыхан Султанаглу з бачаннем Беларуссю наступнага этапу шматбаковага чарнобыльскага ўзаемадзеяння пад эгідай ААН пасля заканчэння ў 2016 годзе Дэкады ААН па аднаўленні і ўстойлівым развіцці пацярпелых рэгіёнаў", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Акрамя таго, субяседнікі дамовіліся аб сумесных дзеяннях па распрацоўцы новых падыходаў ААН па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай аварыі і па правядзенні памятных мерапрыемстваў у красавіку 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі