20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Мытныя службы Беларусі і Японіі зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы старшыні ДМК Беларусі Юрыя Сянько з паслом Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага, на якой таксама прысутнічалі прадстаўнікі мытнай службы Японіі і пасольства Японіі ў Беларусі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца міжведамаснага ўзаемадзеяння мытных службаў дзвюх краін, маючых адбыцца выбараў на пасаду генеральнага сакратара Сусветнай мытнай арганізацыі.
Бакі выказалі зацікаўленасць у больш цесным супрацоўніцтве мытных службаў Беларусі і Японіі шляхам напаўнення двухбаковай дагаворна-прававой базы ў мытнай сферы.