Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Кст 2024

"Мы прыхільныя да бяспекі і міру". Лукашэнка сустрэўся з гендырэктарам МАГАТЭ


1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка сустрэўся з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэлем Гросі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне асабіста і нашым беларусам вельмі імпануе ваша актыўная работа, вашай і нашай арганізацыі апошнім часам. Мы вас часта бачым, знаёмы з вашымі заключэннямі і заявамі. І мы вельмі станоўча ацэньваем вашу работу, звязаную з бяспекай атамных станцый, асабліва тых станцый, якія фактычна апынуліся ў зоне баявых дзеянняў - Запарожская і Курская", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь з'яўляецца членам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі з моманту ўтварэння арганізацыі. Паводле яго слоў, у краіне заўсёды надавалі і надаюць вельмі сур'ёзнае значэнне супрацоўніцтву з МАГАТЭ.

"Гэта перш за ўсё тлумачыцца тым, што мы сталі ядзернай дзяржавай: мы пабудавалі атамную станцыю, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Дарэчы, хацеў бы звярнуць вашу ўвагу - самую сучасную і самую бяспечную, спадзяюся, атамную станцыю ў свеце. І адметнасць наша заключаецца ў тым, што мы яе пабудавалі, вобразна кажучы, на голым месцы. У нас не было ні спецыялістаў, ні вопыту, ні ведаў у эксплуатацыі атамнай станцыі. Але мы гэтаму навучыліся, своечасова падрыхтавалі спецыялістаў".

Вельмі вялікую дапамогу ў гэтым аказалі Расійская Федэрацыя і МАГАТЭ, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Таму мы свабодна можам сёння гаварыць пра бяспеку нашай станцыі, а той вопыт, які мы назапасілі ў Беларусі, спатрэбіцца і нашай арганізацыі ў любой кропцы планеты", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён дапусціў, што будзе яшчэ нямала спекуляцый наконт эксплуатацыі БелАЭС. "Вы гэта бачыце ў Літве: ім карціць не толькі наконт нашай атамнай станцыі, але і ўвогуле ў сувязі з тым, што адбываецца ў нашай Беларусі. Але гэта палітыка ўжо, не будзем пра гэта гаварыць. А ўвогуле вы павінны ведаць, што мы прыхільныя да бяспекі, міру і мы зробім усё, што ад нас залежыць, для таго, каб забяспечыць рэгіянальную ядзерную бяспеку", - заявіў беларускі лідар.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі