26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Міжнароднага валютнага фонду прыедзе ў Беларусь у ліпені 2015 года для абмеркавання пытанняў падрыхтоўкі краінавай праграмы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Уладзімір Амарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Была падрыхтавана пэўная дарожная карта. Каб яе развіць, і прыедзе місія", - сказаў міністр. Ён не выключыў, што місія разгледзіць і іншыя пытанні.
Уладзімір Амарын дадаў, што мяркуемы стабкрэдыт МВФ можа быць роўны папярэдняму.