9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Жакам Міньянам будзе працаваць у Беларусі з 9 па 13 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве фонду.
"Гэта будзе планавая місія. Яе мэта - агляд бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне", - адзначылі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.
Як паведамлялася, апошні раз місія МВФ працавала ў Беларусі з 26 кастрычніка па 10 лістапада 2017 года ў рамках кансультацый па артыкуле IV. На кансультацыях абмяркоўвалася эканамічная палітыка ў краіне.