Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліп 2016

Місія МАГАТЭ па ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры наведае Беларусь у кастрычніку

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры наведае Беларусь у кастрычніку 2016 года. Такая інфармацыя размешчана ў аглядзе стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе, паведамляе БЕЛТА.

"У 2015 годзе пачата падрыхтоўка да маштабнай ацэначнай місіі МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь (місія IRRS), якая адбудзецца ў кастрычніку 2016 года. Заўвагі і прапановы вопытных экспертаў МАГАТЭ стануць асновай для далейшага ўдасканалення беларускай сістэмы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі", - адзначана ў дакуменце.

Як паведамлялася, да запуску першага энергаблока, які плануецца ажыццявіць у 2018 годзе, Беларусь наведае 7 ацэначных місій МАГАТЭ.

Цяперашні агляд стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі - другі па ліку. Згодна з дакументам, у 2015 годзе радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі істотна не змянілася, была абумоўлена тэхнагеннымі і натуральнымі крыніцамі іанізуючага выпрамянення і характарызавалася як стабільная.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі