Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліп 2022

"Мірнай і светлай будучыні ў нашым агульным доме - Еўропе". Лукашэнка павіншаваў народ Францыі з нацыянальным святам


Фота з архiва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Францыі з нацыянальным святам - Днём узяцця Бастыліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Лозунг "Свабода. Роўнасць. Братэрства", сфармуляваны свабодалюбівым французскім народам у час барацьбы з абсалютызмам, сёння набывае новы сэнс у кантэксце міжнародных адносін. Магчымасць рабіць усё, што не шкодзіць іншым, раўнапраўе і адзінства стандартаў, стаўленне да навакольных так, як хацеў бы, каб ставіліся да цябе, павінны быць галоўнымі прынцыпамі таксама і пры выбудоўванні дыялогу паміж краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гэтым годзе Беларусь і Францыя адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, але ўзаемадзеянне дзвюх краін доўжыцца значна больш і мае глыбокія гістарычныя карані. "Нас аб'яднала сумесная барацьба за жыццё і свабоду ў цяжкія гады Другой сусветнай вайны. Прадстаўнікі абедзвюх нацый зрабілі значны ўклад у культуру, навуку, мастацтва адзін аднаго, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, існуючыя дружалюбныя сувязі паміж людзьмі стануць вызначальным фактарам у развіцці беларуска-французскага супрацоўніцтва, зробяць яго непадуладным ні часу, ні палітычнай кан'юнктуры".

Прэзідэнт пажадаў народу Францыі дабрабыту і працвітання, мірнай і светлай будучыні ў нашым агульным доме - Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі