14 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13-16 красавіка наведвае Рэспубліку Індыя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час візіту плануюцца сустрэчы Уладзіміра Макея з прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукхерджы і міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж.
Акрамя таго, запланаваны сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з кіраўніцтвам індыйскіх кампаній Mahindra&Mahindra, Sonalika, JV Gokal і ZF India.