23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Міністр замежных спраў Анголы Джордж Рэбелу Пінту Шыкоці наведае 25-27 чэрвеня з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі."У час візіту запланавана сустрэча кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Анголы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Плануецца, што бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - праінфармавалі ў ведамстве.
Чакаецца, што міністр замежных спраў Анголы сустрэнецца з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, наведае шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Па выніках яго візіту плануецца ўзгадніць у Мінску асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ангольскага супрацоўніцтва.